Міліцыянты арыштавалі забойцаў наваполацкага таксіста

Наваполацкія міліцыянты злавілі забойцаў таксіста, што знік 10 дзён таму. Як паведамілі у гарадскім аддзеле унутраных спраў, два хлопцы селі ў таксі як пасажыры, а потым, ад’ехаўшы за горад, накінуліся на кіроўцу.
Небараку білі кулакамі ды кастэтам, а ў рэшце задушылі. Аўтамабіль адагналі ў Смаленск, а там прадалі на запчасткі за смешную цану. Хлопцы, аднаму з якіх 19 гадоў, а другому 25, абодва раней ўжо мелі канфлікты з законам.

Пасля забойства, якое падалося ім досыць выгоднай справай, яны мелі намер здзейсніць яшчэ шэраг падобных злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі