Міліцыя не зробіць выключэння для п'яных у навагоднія святы

Міліцыя не зробіць выключэння для п'яных у навагоднія святы

Сталічная міліцыя не будзе "дараваць" знаходжанне ў п'яным выглядзе ў грамадскіх месцах у навагоднюю ноч. Пра гэта, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў Андрэй Бакач, намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама.

Бакач: "Нейкіх вытрымак, што тычыцца Новага года, у нас там [у Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях] не прыводзіцца. Для нас гэта звычайныя будні, будзем працягваць працаваць".

За знаходжанне ў п'яным выглядзе ў грамадскім месцы могуць пакараць штрафам да 1,4 млн рублёў (да васьмі базавых велічыняў).

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі