Мікалай Лукашэнка не толькі гуляе ў хакей і катаецца на лыжах, але і страляе

Мікалай Лукашэнка не толькі гуляе ў хакей і катаецца на лыжах, але і страляе

Малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка мог бы стаць прафесійным спартсменам. Для гэтага ў яго ёсць выдатныя дадзеныя, сказаў у інтэрв'ю парталу tut.by дырэктар ДЮСШ "Дынама" па хакею, брамнік хакейнай каманды прэзідэнта Дзмітрый Баскаў.   

Як паведамляла Еўрарадыё, Мікалай Лукашэнка ўпершыню ўдзельнічае ў юнацкім хакейным турніры "Залатая шайба", гуляе пад першым нумарам за зборную Цэнтральнага раёна Мінску. У матчы са зборнай Савецкага раёну ён закінуў 4 шайбы з 9, зрабіў дзве галявыя перадачы.

Паводле слоў Баскава, у дынамаўскай школе хлопцы трэніруюцца па 5-6 дзён на тыдзень, а Мікалай — толькі 2 разы. Пры гэтым ён "практычна не саступае" іншым юным хакеістам па ўзроўню. Трэнер лічыць, што, каб сын кіраўніка дзяржавы, захацеў займацца хакеем прафесійна, ён бы дасягнуў поспехаў.

Дзмітрый Баскаў адзначае, што хлопец "развіваецца рознабакова". Ён "вельмі добра гуляе на фартэпіяна, катаецца на горных і класічных лыжах, страляе ў біятлоне, валодае замежнымі мовамі, англійскай — вельмі добра". Што да хакея, то гэта проста "адна з сфер яго развіцця", яму вельмі падабаецца гуляць, кажа Баскаў.

Дарэчы, яшчэ тры гады таму Мікалай Лукашэнка выйшаў на лёд у хакейным матчы і гуляў разам з Аляксандрам Лукашэнкам (гл. першае відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі