Мікалай Купрыянаў і Міхаіл Снягір звольнены з органаў пракуратуры

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч сваім загадам зняў са сваіх пасадаў намесніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра і звольніў іх з органаў пракуратуры. Рашэнне было прынята яшчэ 14 лістапада.
Нагадаем, 14 лістапада генпракурор распачаў крымінальную справу па факце злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі Купрыянавым і Снегіром.

Іх вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Абодвум былым пракурорам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі