Міхаіл Грабоўскі прызнаны другой зоркай гульнявога дня ў чэмпіянаце НХЛ

У чэмпіянаце НХЛ адбыўся паядынак самых папулярных канадскіх клубаў — "Манрэаля" і "Таронта", дзе выступаюць беларускія форварды Андрэй і Сяргей Касціцыны, а таксама Міхаіл Грабоўскі. Матч праходзіў у Манрэалі і завяршыўся ўпэўненай перамогай "Таронта" — 5:2. Прычым вырашальны ўнёсак у поспех госцяў зрабіла звяно Міхаіла Грабоўскага, які выходзіў на лёд разам з расіянінам Мікалаем Кулеміным і ўкраінцам Аляксеем Панікароўскім.

На рахунку Міхаіла Грабоўкага, які правёў на пляцоўцы 16 мін.58 сек., 4 (1+3) балы па сістэме "гол плюс пас". Ён двойчы патурбаваў галкіпера супернікаў, выйграў 4 укіданні з 11, завяршыў сустрэчу з каэфіцыентам карыснасці "+1" і быў прызнаны другой зоркай матчу.

Першай зоркай сустрэчы стаў Аляксей Панікароўскі, які зарабіў 4 (2+2) балы. Акрамя таго, Панікароўскі і Грабоўскі былі прызнаныя першай і другі зоркамі ўсяго гульнявога дня ў чэмпіянаце НХЛ.

У спісе бамбардзіраў "беларускага дэсанта" Грабоўскі дагнаў Андрэя Касціцына. У абодвух зараз па 40 балаў па сістэме "гол плюс пас".

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі