Мігранты ўчынілі беспарадкі ў польскім Венджыне (відэа)

Мігранты ўчынілі беспарадкі ў польскім Венджыне (відэа)

У польскім цэнтры для мігрантаў у горадзе Венджыне каля 100 чалавек учынілі беспарадкі, паведамляе памежная служба Польшчы.

Мігранты спрабавалі зламаць агароджу і ўцячы, аднак гэта не атрымалася. Для аднаўлення парадку было задзейнічана каля 500 паліцыянтаў, а бліжэй да ночы беспарадкі ўдалося спыніць.

Цэнтр для мігрантаў размяшчаецца недалёка ад польска-нямецкай мяжы. У ім пражывае каля 600 мігрантаў, якія былі затрыманыя за незаконнае перасячэнне мяжы. Амаль палова з іх — грамадзяне Ірака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі