Мігранты падалі каля 700 заяваў на добраахвотнае вяртанне

Мігранты падалі каля 700 заяваў на добраахвотнае вяртанне

Мігранты, якія затрымаліся ў Беларусі, падалі ў Рэгіянальны ўрад Курдыстана каля 700 заяваў на добраахвотнае вяртанне. Такую лічбу назваў прэс-сакратар урада Джутыяр Адыль, піша партал Kurdistan.

Ён дадаў, што Рэгіянальны ўрад Курдыстана працягвае супрацоўнічаць з федэральным урадам Ірака, еўрапейскімі краінамі ды іншымі арганізацыямі, каб развязаць праблему мігрантаў на мяжы Беларусі і Польшчы.

Паводле ацэнак Польшчы, на беларуска-польскай мяжы застаюцца каля чатырох тысяч мігрантаў. Агулам жа ў Беларусі, паводле ацэнак еўрапейскіх экспертаў, знаходзіцца каля 15 тысяч мігрантаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі