Вы тут

Мезенцаў: роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй канчаткова адменяць да канца года

Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй чарговы раз абяцаюць "канчаткова адмяніць" / pixabay.com

Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй плануюць канчаткова адмяніць да канца 2021 года. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў пасля пасяджэння групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 7 красавіка.

"Сёння кіраўнікі двух зацікаўленых міністэрстваў пацвердзілі, што ўжо зроблена па інтэрканэкце памяншэнне кошту гэтых злучэнняў у 20 разоў. І, уласна, кошт самога трафіку ў залежнасці ад таго, які аператар забяспечвае яго, ужо сёння зніжаны ад трох да сямі разоў. Праца будзе працягнутая, і мы да канца года павінны выйсці на той кошт, які зусім не адрозніваецца паміж званкамі ўнутры Беларусі і ўнутры Расіі ад званкоў адзін аднаму з адной і другой краіны", — перадае БЕЛТА словы Мезенцава, які яшчэ нядаўна быў амбасадарам Расіі ў Беларусі.

Перамовы пра адмену роўмінгу цягнуцца ўжо некалькі гадоў. Год таму было абвешчана, што яго адменяць да канца 2020-га. Але ў выніку роўмінг застаўся, хаця тарыфы і былі зніжаныя ў 20 радоў — з 30 да 1,5 цэнта за хвіліну. Беларускі бок прапаноўваў адмяніць роўмінг да 2 красавіка 2021 года, але гэтая прапанова не знайшла падтрымкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.