Мэтавікі мусяць адпрацаваць тры гады за льготы пры паступленні
І яшчэ два — за выдаткаваныя на іх дзяржавай грошы. Ужо сёлетнія абітурыенты, якія паступаюць па мэтавым накіраванні, па сканчэнні навучання павінны будуць адпрацоўваць 5 год на прадпрыемстве, якое дала яму накіраванне. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё расказала кансультант Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка.
Марыя Карпенка: “Атрымліваецца, што тэрмін адпрацоўкі будзе складацца з двух: гэта тэрмін адпрацоўкі як маладога спецыяліста і плюс дадаткова ў ВНУ тры гады, а ў СНУ адзін год яшчэ дадаткова”.
Еўрарадыё паспрабавала разабрацца, адкуль узялася гэтая формула 2+3. Як выявілася, 2 гады студэнт-мэтавік павінен адпрацаваць, як і бюджэтнік. За тое, што дзяржава аплочвала яго вучобу. Грошы на навучанне выдзяляюцца з дзяржаўнага бюджэту. А ўстанова, якая дае накіраванне, проста дасылае заяву аб тым, колькі там патрэбна чалавек.
Такім чынам, патлумачыла спадарыня Карпенка, і бюджэтнікам, і мэтавікам, вучобу аплочвае дзяржава. Кансультант патлумачыла гэта на прыкладзе раённай газеты, якая дае накіраванне.
Марыя Карпенка: “Газета нічога за вас не плаціць. Проста яна падае заяўку, што ім патрэбны такі спецыяліст. Заказчыкам у выніку па рэспубліцы з’яўляецца міністэрства інфармацыі. Грошы ўсё роўна плацяцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, тое, што выдзяліў Мінфін. Проста там на месцах канкрэтна ведаюць, што праз пяць год трэба будзе браць чалавека на пасаду галоўнага рэдактара якой-небудзь газеты “Камуністычная там якая-небудзь праца” ці што-небудзь такое”.
А яшчэ тры дадатковыя гады — гэта расплата за льготы пры паступленні. Па-першае, абітурыент-мэтавік не ўдзельнічае ў агульным конкурсе. Па-другое, калі бюджэтнік ніколі ні ведае, куды яго закіне лёс размеркавання пасля заканчэння ВНУ, то мэтавік ужо пры паступленні ведае, дзе яму давядзецца працаваць праз 5 год.
Марыя Карпенка: “Яму прадастаўляюцца пэўныя льготы пры паступленні. Ён у больш выгадным становішчы знаходзіцца чым той, які вымушаны канкураваць з усімі астатнімі. Калі чалавек, які паступае на бюджэт, яшчэ не ведае, куды праз пяць год яго накіруюць, мэтавік ведае, куды ён прыйдзе на працу. Ён ведае, што ў яго будзе гарантаваныя пяць год. Акрамя таго, ён будзе ведаць, што ён паступае па асобным конкурсе”.
Акрамя таго, у дамове, якую заключаць мэтавікі, будуць прапісаныя і іншыя льготныя ўмовы. Напрыклад, мэтавікам гарантуецца большы заробак, па магчымасці будзе прадастаўляцца жыллё, крэдыты на жыллё, зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва і г.д.
Калі абітурыент гатовы заплаціць за такія выгоды пяццю гадамі свайго жыцця, ён можа смела падпісваць дамову аб мэтавым накіраванні.
Па мэтавым накіраванні можна паступаць на медыцынскія, педагагічныя, чыгуначныя, сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, лясную гаспадарку, культуры і мастацтва. На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі маюць права навучацца студэнты з сельскай мясцовасці, з населеных пунктаў, дзе жыве менш за 20 тысяч чалавек, і з рэгіёнаў, забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Фота bymedia.net