Меркель — пра санкцыі: гэта важна, але зроблена запознена

Меркель — пра санкцыі: гэта важна, але зроблена запознена

Еўрасаюз афіцыйна ўвёў у дзеянне санкцыі ў дачыненні афіцыйных асобаў Беларусі. Пра гэта 2 кастрычніка на выніковай прэс-канферэнцыі саміта ЕС у Бруселі заявіў кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль.

У "чорным спісе" 40 чалавек. Аляксандра Лукашэнку ў яго вырашылі не ўключаць, каб у ЕС заставалася магчымасць "працягваць дыялог" з Мінскам.

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што ўзгадненне санкцый — гэта "важны сігнал" і ён мусіць дадаць сілы "тым, хто выступае за свабоду меркаванняў, свабоду сходаў, за транспарэнтную краіну". "Тое, што мы змаглі прадэманстраваць дзеяздольнасць, гэта важна, але зроблена запознена", — сказала Меркель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі