Медыкі прызналі, што Фінькевіч можа ўдзельнічаць у судовым працэсе

Медыкі прызналі, што Артур Фінькевіч можа ўдзельнічаць у працэсе, які праходзіць у магілёўскім гарадскім судзе. Перад гэтым палітвязню выклікалі “хуткую дапамогу”, а ў судзе быў аб’яўлены перапынак. Паведамляецца, што медыкі зафіксавалі ў Фінькевіча высокі ціск, але не палічылі яго перашкодай для ўдзелу ў судовым паседжанні.

У сваім выступе Артур Фінькевіч назваў сваю справу палітычнай і прызнаў віну часткова, паведамляе “Наша ніва”.

Нагадаем, Фінькевічу, які адбыў 2 гады “хіміі”, прад’яўлена абвінавачванне за ўхіленне ад адбыцця пакарання. Паводле гэтага артыкула яму пагражае да трох гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі