Матч БАТЭ з мінскім “Дынама” перанесены на 13 жніўня

Аднак у сувязі з тым, што 5 жніўня БАТЭ гуляе з “Дэбрэцэнам” у 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, матч з “Дынама” вырашана перанесці. Бюро Выканаўчага камітэту Беларускай федэрацыі футболу задаволіла хадайніцтва БАТЭ.

Таксама было ўлічана, што мінскае “Дынама” згуляе ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы, інфармуе Прэсбол

Праўда, ад гэтага пераносу гульнявы каляндар дынамаўцаў стане больш шчыльным: 10 жніўня яны гуляюць са “Слуцкам” у 20-м туры нацыянальнага першынства, 13-га — сустракаюцца з БАТЭ, а 16 жніўня ў іх матч з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ” — гэта ўжо 21 тур чэмпіянату краіны.

У сваю чаргу БАТЭ таксама будзе гуляць у гэтыя дні: 10 жніўня — з “Нафтанам”, 13-га — з мінскім “Дынама” і 16 жніўня — з “Дняпром”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі