Масленка — беларускі карнавал

Вось і пачалася Масленіца. Гэта значыць, што ў нас з вамі ёсць тыдзень, каб наесціся бліноў ды і наогул падрыхтаваць сябе да Вялікага паста, які распачнецца з наступнага панядзелка.

На жаль, есці мяса ўжо нельга, але яшчэ можна напоўніцу атрымаць асалоду, спажываючы малако, сыр, рыбу, ікру і астатнія прадукты, якія ажно да Вялікадня будуць пад забаронай. Пра асаблівасці свята распавядае этнограф Алена Доўнар-Запольская:


“Масленка — гэта старажытнае свята. І ў адрозненне ад іншых святаў амаль што цалкам з’яўляецца язычніцкім. Наогул, царквой масленка не адзначаецца.


Яна была скарочана нашым патрыярхам. Як паралель масленкі ідзе карнавал: запуст, мясапуст у немцаў, — яны таксама былі скарочаны да тыднёвага тэрміну. А сама масленка раней адзначалася амаль што месяц.


Акрамя таго, масленка супадала з сакавіцкім навалеццем. Такім чынам, праводзячы масленку,ічныя дзяды, якія праходзілі ў суботы.
праводзілі стары год. Масленіцы папярэднічалі масл



Пра продкаў памяталі заўсёды перад кожным святам. Продкі і памяць пра іх у нас у Беларусі займае вельмі значнае месца”.



ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ


Вельмі часта славянскую масленіцу параўноўваюць з еўрапейскім карнавалам. Насамрэч, сувязь паміж двума абрадамі прагледжваецца ў іх назвах, італьянскае слова “carnevale”, літаральны перавод якога “бывай, мяса”, перагукаецца з адным з найменняў масленіцы — “мясапуст”.


З Масленіцай звязана вялікая колькасць абрадаў. Але самым галоўным і вельмі цікавым лічыўся абрад спальвання пудзіла. Акрамя яго ў агонь траплялі ўсе старыя непатрэбныя рэчы, якія кожны прыносіў з хаты.


Гэты момант з’яўляўся своеасаблівай агульнай псіхатэрапіяй. Таму што спальваючы ўсё старое, людзі лічылі, што з іх хат знікнуць хваробы, голад і розная нечысць.


А як зараз святкуюць Масленіцу ў Беларусі? У Мінску святкаванне масленіцы пройдзе традыцыйна. Акрамя раённых кірмашоў, 18 лютага ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры пройдуць масленічныя забавы. Дарэчы, праграма мерапрыемства абяцае быць вельмі цікавай і насычанай.


Іншыя гарады Беларусі таксама не забыліся на гэтае свята. Вось што распавядае нашая карэспандэнтка ў Пінску Наста Лескавец:


“У Пінску свята гукання вясны адбудзецца 18 лютага ў гарадскім парку адпачынку. Праграма святкавання традыцыйная: канцэрт фальклорных калектываў гораду і раёну, тэатралізаваныя замалёўкі, спартыўныя спаборніцтвы, гульні для дзетак. Калі да дня свята снег не растане, ёсць спадзяванні правесці конкурс снежных фігураў”.


Пройдуць святкаванні і ў Баранавічах. Рассказвае Алесь Літоўчык:


“У Баранавічах свята масленіцы адбудзецца ў нядзелю, 18 лютага. У парку будуць працаваць гандлёвыя рады, дзе жадаючыя змогуць набыць і пасмакаваць і аладкі, і шашлыкі, і іншыя кулінарныя далікатэсы.


Будзе і спальванне чучала, і канцэрт, які дадуць удзельнікі мастацкай самадзейнасці, пройдуць конкурсы. А напярэдадні, у суботу, у раёне плануецца правесці баранавіцкую лыжню. У ёй, па традыцыі, прыме ўдзел не толькі мясцовае кіраўніцтва, але і адміністрацыя вобласці”.


А вось у Гродне афіцыйна Масленіцу адзначаць не будуць. У гарвыканкаме паведамілі, што святкаванне не ўключана ў план бліжэйшых гарадскіх мерапрыемстваў.


Гарадзенскія студэнты ўсё ж правядуць зіму і збяруцца 5 сакавіка ля берага Нёмана. У святочнай праграме — гульні, катанне на санках, карагоды і штурм снежнага гораду.


У раённых цэнтрах Гродзеншчыны Масленіцу плануецца адзначаць у дамах культуры 4—5 сакавіка, у некаторых гарадах пройдуць святочныя кірмашы.


Бадай, самая яскравая масленічная падзея у Віцебску — гэта конкурс снегавых скульптур, які праводзіцца ўжо некалькі год запар. Конкурс праходзіць у пасёлку Руба, што пад Віцебскам, але недахопу ні ва ўдзельніках, ні ў гледачах не бывае.


Вялізарныя скульптуры — па 3—5 метраў у вышыню! — лепяць не прафесійныя мастакі, а каманды з працаўнікоў мясцовых прадпрыемстваў. Да масленічнага тыдня на Віцебшчыне прымеркавана і шмат іншых забаўляльных мерапрыемстваў.


На выхадныя запланавана культурна-забаўляльная праграма ў парку адпачынку “Мазурына”, а ў нядзелю гасцей запросіць цэнтр рамёстваў “Задзвінне”, які месціцца ў помніку архітэктуры “Саляныя склады”.


Скончыцца Масленіца ў нядзелю. Дарэчы, менавіта ў гэты дзень вы атрымаеце магчымасць папрасіць ва ўсіх прабачэння.



Фота — www.sherengovskie.kiev.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі