Масква запусціць праз Беларусь хуткасны цягнік у Берлін

З Масквы да Берліна праз Беларусь запусцяць новы хуткасны цягнік Talgo. Здарыцца гэта 1 чэрвеня 2016 года, паведамляе агенцтва "Масква". Адзначаецца, што гэты цягнік будзе мець механізм аўтаматычнай змены калёснай пары. Дзякуючы гэтаму, у Брэсце ён будзе стаяць не дзве гадзіны, як цяпер, а толькі 28 хвілін.

Са сталіцы Расіі ў сталіцу Нямеччыны можна будзе даехаць па чыгунцы за 19 гадзін.

Здымак з архіву.