Маскоўскі суд не рэабілітаваў афіцэраў польскага войска, расстраляных НКВД

Хамоўніцкі раённы суд Масквы ў пятніцу адмовіўся задаволіць скаргу на адмову Галоўнай ваеннай пракуратуры Расіі разглядаць пытанне аб рэабілітацыі афіцэраў польскага войска, расстраляных энкавэдыстамі ў 1940 годзе ў Катыні на Смаленшчыне.
Як зазначыла адвакатка Ганна Ставіцкая, галоўная ваенная пракуратура палічыла, што няма ніякіх падставаў прыступаць да разгляду гэтага пытання, "бо няма такіх звестак, зыходзячы з якіх яны маглі б зрабіць выснову пра тое, што рэпрэсіі ў дачыненні да афіцэраў былі".

Між тым, кажа Ставіцкая, існуе велізарная колькасць матэрыялаў, з якіх вынікае, што было прынтае рашэнне пра расстрэл больш за 22 тысяч ваеннапалонных польскага войска - палякаў, беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі