Машыну Мілінкевіча аблілі кіслатой

Сёння ўначы невядомыя злачынцы аблілі кіслатой машыну лідэра беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча.
Гэта ўжо чацьвёрты напад на аўтамабіль палітыка. Па факце здарэння Мілінкевіч звярнуўся ў міліцыю.

У гэтыя хвіліны міліцыянты праводзяць агляд месца здарэння і пашкоджання аўтамабіля. Нагадаем, 23 красавіка злачынцы прабілі колы і размалявалі кузаў у аўтамабіле, які належыць жонцы Мілінкевіча Іне Кулей.

25 сакавіка сёлета, у дзень правядзення акцыі Дня Волі, “невядомымі” кіслатой быў пашкоджаны дах і люк аўтамабіля палітыка.

Яшчэ раней, у лістападзе мінулага года, падчас сустрэчы з актывістамі Ліды, “невядомыя” распісалі аўтамабіль апазіцыйнага лідэра чырвона-зялёнай фарбай.

Прэс-служба Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі