Марыць Беларусь: ці хвалюе “беларускае пытанне” беларусаў Амерыкі — эфір

Алена Лявончанка і Надзея Нортан / калаж Еўрарадыё

Алена Лявончанка і Надзея Нортан / калаж Еўрарадыё

З падзеяў 2020 года мінула ўжо больш за тры гады. І ў адсутнасці станоўчых зменаў, пры наяўнасці не толькі няспынных рэпрэсій, але і саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны, часам ствараецца ўражанне, што колішні ўздым беларусаў замежжа застаўся ў мінулым. Тэма нацыянальнага адраджэння, умацавання нацыянальнай свядомасці, салідарнасці беларусаў адыходзіць на трэці план. Бо жыццё за мяжой хутчэй вымагае інтэграцыі ў грамадства мясцовае, а не пошукаў сваёй нацыянальнай ідэі ды ідэнтычнасці.

Што сёння адбываецца ў дыяспарах ЗША і Канады? Ці важная для беларусаў Амерыкі тэма нацыянальнага адраджэння і ўмацавання ідэнтычнасці? Ці можна за мяжой знайсці беларускую нацыянальную ідэю і ці магчыма захаваць Беларускасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць магістарка гісторыі, лідарка супольнасці беларусаў у Сан-Францыска, экс-прэзідэнтка Згуртавання беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі