Вы тут

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук павіншавалі міліцыю — "З дном МУС!"

Віншаванне "З дном МУС" ад Ляўчук і Павука / кадр з відэа

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук і апазіцыйны актывіст Андрэй Павук зрабілі ролік да Дня міліцыі, які адзначаецца сёння. Ролік яны саркастычна назвалі "З дном МУС!"

Артысты перарабілі вядому песню атаманшы разбойнікаў з мульфільма пра боэменскіх музыкаў. Ляўчук у ролі атаманшы раскладае карты з тварамі кіраўнікоў МУС — Кубракова, Казакевіча, Карпянкова, Балабы, экс-міністра Шуневіча.

Куплат, прысвечаны экс-кіраўніку ГУБАЗіК, а цяпер намесніку міністра Карпянкову, гучыць так:

Карпянкоў — гуманны фраер,
Перад гасударствам чыст.
Хоча будаваць канцлагер,
Гаварыт, што не фашыст.
Не фашыст, не фашыст — 
Нават трошкі пацыфіст:
За любоў і мір граміт вітрыны!

Знайшлося месца нават картам з Аляксандрам Лукашэнкам і Святланай Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.