Малдоўскі плацдарм: ці існуе імавернасць вайны ў Малдове
![Серджыу Остаф / www.ipn.md](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%84.jpg.webp?itok=btqxmHwc)
Серджыу Остаф / www.ipn.md
У апошні тыдзень расійскае Мінабароны і прапагандысцкія СМІ ўзмоцнена пашыралі інфармацыю пра нібыта падрыхтоўку ўкраінскай арміі да нападу на… Малдову. Ну, як мінімум да ваенных правакацый на мяжы з Малдовай рыхтаваўся Кіеў. Відаць, таму, што вайны на ўсходзе краіны і небяспекі чарговага нападу з тэрыторыі Беларусі ўкраінцам мала.
Ці вераць у Малдове ў пагрозу з боку УСУ і якія сёння адносіны паміж Кішынёвам і Кіевам? Што з сябе ўяўляе Прыднястроўе і ці моцныя прарасійскія настроі ў краіне? Ці можа Малдова разлічваць на дапамогу NATO ў выпадку ваеннай агрэсіі з усходу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар малдоўскага Рэсурснага цэнтра па правах чалавека Серджыу Остаф.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.