Маладзёжныя футбольныя зборныя Расіі і Грузіі згуляюць у Мінску?

Матч маладзёжных зборных Расіі і Грузіі ў рамках адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы па футболе 2009 года можа прайсці ў Мінску.
Раней рашэннем УЕФА, "з улікам палітычнай сітуацыі", ён быў перанесены з Масквы на нейтральнае поле. Заўтра Расійскі футбольны саюз перадасць УЕФА сваю прапанову і гэта будзе найхутчэй мінскі стадыён "Трактар", паведамляе РИА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі