"Малады фронт" хоча зноў стаць масавым маладзёжным рухам

"Малады фронт" хоча зноў стаць масавым маладзёжным рухам

У суботу, 10 кастрычніка, у Мінску прайшла 2-я сесія дзявятага з`езда міжнароднага грамадскага аб`яднання "Малады фронт" (зарэгістравана ў Чэхіі). Склад сойма, а менавіта ён кіруе арганізацыяй замест ранейшых сустаршынь, быў пашыраны з 19 да 22 чалавек. На першай сесіі з`езда, якая адбылася 12 верасня, у склад сойма было абрана 19 чалавек. Сярод іх — Дзмітрый Дашкевіч, яго жонка Анастасія Дашкевіч, а таксама вядомыя маладзёжныя актывісты Мікалай Дземідзенка, Эдуард Лобаў, Уладзімір Яроменак, Іван Шыла, Ілля Шыла, Алесь Кіркевіч.

Сёння па прапанове Дашкевіча былі вылучаныя яшчэ тры кандыдаты на ўключэнне ў сойм: Тыгран Латышаў, Кірыл Цыганок і Цімафей Дранчук. Па выніках галасавання ўсе трое прайшлі ў кіруючы орган. У галасаванні ўдзельнічаў 31 удзельнік з`езда з 35, дэлегаты прадстаўлялі як Мінск, так і рэгіёны, інфармуе БелаПАН.

Радыё Свабода дадае, што "Малады фронт" хоча зноў стаць масавым маладзёжным рухам. Было вырашана аднаўляць дзейнасць у рэгіёнах нашай краіны, стварыць шэраг "антыімперскіх клубаў", якія будуць насіць імёны выбітых асобаў беларускай гісторыі (Альгерда, Каліноўскага, Гадлеўскага). Запланаванае стварэнне вайскова-патрыятычнай арганізацыі "Ваяр", якая будзе існаваць "на правах дружыны "Маладога фронту".

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі