Максім Мірны выйшаў у паўфінал парнага разраду турніра ў ЗША

Беларус Максім Мірны і брытанец Джэймі Мюрэй забяспечылі сабе выхад у паўфінал тэніснага туріра ў ЗША, выйграўшы ў чвэрцьфінале ў першых нумароў пасеву Боба і Майка Брайнаў - 5:7, 6:4, (10:6).  Адзначым, што гэта другая вікторыя Мірнага і Мюрэя над лідэрамі сусветнага рэйтынгу ў цяперашнім сезоне. Цяпер у матчы за выхад у фінал яны пазмагаюцца з ізраільцянамі Джонатанам Эрліхам і Эндзі Рамам.

Прессбол