Максім Мірны выйшаў у другі раўнд мікста US Open

Вынік сустрэчы — 6:3, 6:3. У наступным раўндзе супернікамі Мірнага і Чан стануць аўстралійцы Эшлі Барці і Джон Пірс. Раней Максім Мірны тройчы выйграваў адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе — у 1999 годзе з Серэнай Уільямс, у 2007-м — з Вікторыяй Азаранка і ў 2013-м — з Андрэа Хлавачкавай.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая ў сусветным рэйтынгу апусцілася на 17-е месца, 30 жніўня згуляе ў жаночым адзіночным разрадзе з расіянкай Аленай Весніной (56), перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі