Максім Мірны выбыў з парнага разраду на тэнісным турніры ў Мемфісе

На турніры ў амерыканскім Мемфісе Мірны ўпершыню згуляў у дуэце з аўстралійцам Сэмюэлем Гротам. Іх пара саступіла яшчэ аднаму інтэрнацыянальнаму тандэму, які склалі расіянін Міхаіл Эльгін і чэх Францішак Чэрмак, — 2:6, 6:7 (4:7).



Тым часам беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Заграбе. У паядынку 1/8 фіналу ён абыграў серба Мікі Янкавіча ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:3. У парным разрадзе Ігнацік разам з украінскім тэнісістам Філіпам Кекерчэні ў матчы за выхад у паўфінал згуляе з харвацкімі братамі-блізнятамі Іванам і Мацеем Сабанавымі. Спаборніцтвы ў харвацкай сталіцы фінішуюць ў нядзелю, 16 лютага.



Фота — wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі