Максім Мірны не згуляе за зборную Беларусі ў матчы з аўстрыйцамі

Максім Мірны не згуляе за зборную Беларусі ў матчы з аўстрыйцамі

Самы вядомы беларускі тэнісіст Максім Мірны не згуляе за зборную Беларусі ў матчы першага круга I Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса з аўстрыйцамі (ён пройдзе ў Аўстрыі ў Санкт-Пелтэне 2-3 лютага). Яго няма ў складзе каманды, які агучыў яе капітан Уладзімір Валчкоў. Ён выбраў 23-гадовага Іллю Івашку, які мае 211-ы рэйтынг у адзіночным разрадзе і 597-ы — у парным, 28-гадовага Дзмітрыя Жырмонта — 378-е і 714-е месцы, 24-гадовага Яраслава Шылу — 396-е і 255-е месцы, 20-гадовага Сяргея Бетава — 1079-е і 355-е месцы, 26-гадовага Андрэя Васілеўскага, які ў парным рэйтынгу займае 59-ы радок.

У рэйтынгу каманд у Кубку Дэвіса мужчынская зборная Беларусі займае 25-е месца. У мінулым сезоне беларусы не змаглі прабіцца з I Еўра-Афрыканскай групы ў Сусветную групу, саступілі зборнай Швейцарыі.

Максіму Мірнаму 40 гадоў, ён — алімпійскі чэмпіён Лондана-2012 у міксце. Доўгія гады выступаў за зборную Беларусі, разам з Уладзімірам Валчковым удвох вырашалі лёс паядынкаў. Апошнім часам гуляў у парных сустрэчах, дапамагаў маладым тэнісістам, якія набіраліся вопыту. Таксама ў матчы з Аўстрыяй не згуляе і Ягор Герасімаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі