Макей і Хан абмеркавалі лібералізацыю візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС

Макей і Хан абмеркавалі лібералізацыю візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС

Лібералізацыю візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС, а таксама рэадмісію абмяркоўвалі на сустрэчы 30 студзеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей і еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан.

"У нас засталося некалькі няўзгодненых момантаў. Перакананы, што мы знойдзем развязку тых пытанняў, якія пакуль застаюцца на парадку дня, і па меры далейшага прагрэсу ў развіцці адносін мы прыйдзем да неабходнасці падпісання пагадненняў", — цытуе БЕЛТА словы беларускага дыпламата.

Дарэчы, Макей паведаміў, што беларусы займаюць першае месца на душу насельніцтва ў свеце па колькасці атрыманых шэнгенскіх візаў. Грамадзяне нашай краіны атрымліваюць найменш адмоваў у прадстаўленні гэтых візаў. Гэты факт дае міністру надзею, што рана ці позна астатнія пытанні паміж Беларуссю і ЕС таксама будуць вырашаныя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі