Макей — аб магчымым прыездзе Джулі Фішэр у Мінск і справе Сафіі Сапегі

Уладзімір Макей / Еўрарадыё
Уладзімір Макей / Еўрарадыё

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей не стаў наўпрост адказваць на пытанне, калі зможа пачаць сваю працу ў Мінску прызначаны амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Пытанне прагучала падчас інтэрв'ю расійскаму выданню "Коммерсант".

Яшчэ ў красавіку амерыканскі дыпламат казала, што гатовая прыступіць да сваіх абавязкаў, але не можа атрымаць беларускую візу. У выніку яна прыехала ў Вільню, і заявіла, што мае намер пакуль адсюль "ўзаемадзейнічаць з тымі саюзнікамі, якія падзяляюць нашу заклапочанасць падзеямі ў Беларусі".

"Ну, амбасадар ЗША, перш чым пачаць працу ў Мінску, павінна была б падумаць пра тое, з якім багажом яна сюды едзе ці павінна прыехаць. Яна сустрэлася з усімі, зрабіла вялізную колькасць негатыўных заяваў у дачыненні да Беларусі і яе кіраўніцтва, і пасля гэтага яна чакае, каб мы прынялі яе з распасцёртымі абдымкамі?", — адказаў пытаннем на пытанне Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, Мінск зацікаўлены ў нармальных адносінах з ЗША ці хаця б у тым, каб "паспрабаваць выбудаваць нармальны дыялог". Пакуль весці гэты дыялог у Мінску настроены з новым часовым павераным у справах ЗША.

Акрамя таго, Макей расказаў, што плануе запрасіць у МЗС ўсіх паслоў, каб давесці беларускую пазіцыю.

Макей — о возможном приезде Джули Фишер в Минск и деле Софии Сапеги
Джулі Фішэр і Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

Вялікая частка інтэрв'ю Макея расійскаму выданню была прысвечаная інцыдэнту з самалётам кампаніі Ryanair і затрыманню, у тым ліку, грамадзянкі Расіі Сафіі Сапегі. Журналіст спытаў, ці магчымая перадача дзяўчыны расійскаму боку.

Макей нагадаў, што акрамя расійскага пашпарта, у Сапегі ёсць від на жыхарства ў Беларусі. Ён таксама распавёў, што лёс дзяўчыны абмяркоўваўся ў размове з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Міністры абмяркоўвалі забеспячэнні консульскага доступу і "доступ быў атрыманы". Пры гэтым суд, па словах Макея, "хутчэй за ўсё, адбудзецца ў Беларусі".

На просьбу журналіста ацаніць відэапрызнанне Сапегі, на падставе якога будуюцца ўсе падазрэнні, Макей сказаў, што не можа "адказваць за дзеянні праваахоўных структур".

"Думаю, што, калі затрымалі, значыць, на тое было дастаткова важкіх падстаў", — выказаў меркаванне ён.

Журналіст паспрабаваў нагадаць, што іншых падстаў для затрымання, акрамя відэа, грамадскасці так і не прадставілі. Макей у адказ прапанаваў пачакаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі