Магілёўцы выступаюць супраць будаўніцтва крамы “Еўраопт”

Жыхары абураныя тым, што пасля будаўніцтва крамы паблізу не застанецца зялёнай зоны для прагулак, а таксама пляцовак для гульні з дзецьмі. Каб не дапусціць гэтага, яны арганізавалі збор подпісаў.



На першыя 30 подпісаў ужо прыйшоў адказ чыноўнікаў. У ім гаворыцца, што грамадзян інфармавалі пра будаўніцтва аб’екта праз мясцовую газету і рэагаваць на будоўлю варта было раней, а не тады, калі пачаліся ўжо будаўнічыя работы.



Магілёўцаў жаданне пабудаваць новую краму абурае яшчэ і таму, што побач знаходзіцца гандлёвы цэнтр “Кантынент”, міні-рынак, а таксама процьма іншых дробных крамаў. На вуліцы катастрафічна не хапае парковак, а таксама шырыні дарог для праезду аўтамабіляў.



На думку грамадзян, будаўніцтва крамы толькі павялічыць праблему з заторамі і паркоўкамі, а таксама знішчыць апошнюю зялёную зону. Збор подпісаў супраць будаўніцтва крамы працягваецца.



На фота Еўрарадыё — месца будаўніцтва новай крамы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі