Маці кадэта: З намі правялі гутарку, дакументы з вучэльні мы не забіралі

Маці кадэта: З намі правялі гутарку, дакументы з вучэльні мы не забіралі

Баранавіцкая газета "Intex-press" пагутарыла з маці кадэта, які пасля выходных не вярнуўся ў Ястрамбельскую вучэльню. Таццяна Віктараўна абвергла чуткі пра адлічэнне сына. Па яе словах, Мікіта прыхварэў, таму яго забралі дадому, у Стаўбцоўскі раён. Пра адлічэнне хлопца, кажа маці, гаворкі не было.

"Дакументы мы не забіралі, і ніхто нам не казаў гэтага рабіць. Гутарка з намі, вядома, праводзілася, але не больш за тое", — распавяла жанчына журналістам.

Таксама яна паведаміла, што цішоткі з "Пагоняй" сын з сябрамі замовілі праз інтэрнэце, сама яна пра гэта не ведала.

Нагадаем, што фотасесія кадэтаў у цішотках з "Пагоняй" выклікала вялікі розгалас. Калі з'явілася чуткі, што навучэнцаў адлічаць з вучэльні, у сацсетках пачалася акцыя салідарнасці #ПагоняПобач.

Фота: "Вконтакте"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі