Вы тут

Маці інваліда, пазбаўленай грашовай дапамогі, зацікавілася віцэ-прэм'ер

Наталля Качанава абяцае разабрацца ў сітуацыі з маці інваліда-вазочніка Аляксандра Аўдзевіча, якую пазбавілі грашовай дапамогі на сына. Пра гэта віцэ-прэм'ер паведаміла ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" увечары 2 кастрычніка.

Раней паведамлялася, што чыноўнікі Лідскага райвыканкама пазбавілі Ганну Аўдзевіч грашовай дапамогі, бо за яе сынам-інвалідам не было кругласутачнага дагляду. Аляксандр Аўдзевіч на хэндбайку за два месяцы праехаў усю Еўропу, яго маці не магла падарожнічаць разам з ім, бо на падарожжа ўдваіх не было грошай. За час яго адсутнасці маці пазбавілі дапамогі, якую яна атрымоўвала па доглядзе за сынам. Іншай крыніцы прыбытку ў жанчыны няма.

Гаворачы пра гэтую сітуацыю, Качанава пабяцала разабраць пытанне з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. На яе думку, такія дзеянні чыноўнікаў у пэўнай ступені дыскрэдытуюць некаторыя дзяржаўныя органы.