"Мабыць, Божая кара": дэпутат пра эпідэмію каранавіруса ў Палаце прадстаўнікоў

Валерый Варанецкі, фота Змітра Лукашука​
Валерый Варанецкі, фота Змітра Лукашука​

У дэпутата Палаты прадстаўнікоў дыпламата Валерыя Варанецкага дыягнаставалі каранавірус. У суботу ў яго паднялася тэмпература, тэст на CОVID-19 аказаўся станоўчым.

"Я збіваю, але яна трымаецца. Стан не вельмі добры. Пахі, дарэчы, адчуваю", — расказаў Варанецкі "Народнай Волі".

Паколькі тэст пацвердзіў каранавірус, яго сям'і таксама прыйшлося сысці на самаізаляцыю.

Варанецкі не выключае, што мог заразіцца на працы. Раней стала вядома, што каранавірусам захварэў кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. Варанецкі таксама ўваходзіць у склад гэтай камісіі.

"Не абдымаліся, але сапраўды атрымалася так, што блізка да мяне Андрэй падыходзіў. На самой справе ў Палаце прадстаўнікоў шмат хто хварэе. Відаць, Божая кара", — кажа Варанецкі.

У прыватнасці, паводле яго слоў, захварэлі амаль усе члены камісіі па ахове здароўя і многія дэпутаты, якія абіраліся па мінскіх акругах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі