Людміла Пеціна пра свой удзел у праймерыз: Першы раз пра гэта чую

На сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі з’явілася інфармацыя, нібыта Людміла Пеціна можа ўдзельнічаць у праймерыз — выбарах будучага кандыдата ў прэзідэнцкіх выбарах..
Прынамсі, яе імя абмяркоўваецца сярод іншых кандыдатур ад АГП. Еўрарадыё запыталася, чым абумоўлена жаданне спадарыні Пецінай балатавацца на пасаду адзінага кандыдата.

Яна адказала, што першы раз пра гэта чуе, ніколі пра гэта не думала, і не збіраецца балатавацца на пасаду адзінага.

Людміла Пеціна: “Я пра гэта нічога не ведала. Гэта пытанне, яно абмяркоўвалася, але без канкрэтных кандыдатур. Маё прозвішча не гучала. Я не збіраюся пакуль што”.

Тым не менш, на думку Людмілы Пецінай, нават нягледзячы на кансерватыўнасць беларускага грамадства, сёння Беларусі патрэбны жанчына-кандыдат.

Людміла Пеціна: “Грамадства кансерватыўнае, але я лічу, што ў жанчыны у беларускім грамадстве шансаў нават болей, чым у мужчын, таму што жаночая кандыдатура запатрабаваная ў нашым грамадстве. Я лічу, што вельмі перспектыўны ўдзел жанчыны ў выбарах. І мне здаецца, што яна якраз магла б зламіць сітуацыю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі