Любая забарона пачынаецца з даносу. І ператвараецца ў фарсавую містэрыю

Кінапрадзюсар Леанід Каліценя і кінакрытык Ігар Сукманаў у студыі Еўрарадыё.
Кінапрадзюсар Леанід Каліценя і кінакрытык Ігар Сукманаў у студыі Еўрарадыё.

У Беларусі спынілі продаж квіткоў на камедыю Арманда Іанучы "Смерць Сталіна". Наш Мінкульт прасякнуўся скандалам у Расіі, дзе ўлады сатыру і іронію прынялі за насмешку над вялікім гістарычным мінулым, і чыноўнікі вырашылі яшчэ раз перагледзець фільм. А раптам там ёсць парнаграфія і экстрэмізм? Чым беларусам можа нашкодзіць фільм Іанучы, ці ёсць сэнс у цэнзуры ў ХХІ стагоддзі, мы запыталіся ў кінакрытыка Ігара Сукманава і кінапрадзюсара Леаніда Каліцені. Глядзіце інтэрв'ю цалкам!

У рускай і савецкай культуры перабудоўных часоў мы заспелі вялікую колькасць карцін у духу "Смерці Сталіна"
 

Сукманаў: Любая забарона пачынаецца з груку ў дзверы знізу, з даносу. А далей гэта ўсё набракае і ператвараецца ў фарсавую містэрыю. Зварот да мінулага з аднаго боку вельмі абсурдны, з другога — выродлівы і страшны. Таму што ён паказвае, што на самой справе тое, што мы называем ліберальным напрамкам прафуканую сітуацыю. Бо абсурд ў чым? У рускай і савецкай культуры перабудоўных часоў мы заспелі вялікую колькасць карцін у духу "Смерці Сталіна". Той жа "Пір Валтасара" Юрыя Кары, дзе ўся кліка палітбюро прадстаўлена ў выглядзе выродлівых карлікаў і нічога, акрамя агіды, не выклікае... З гэтага пункту гледжання рэальнасць, у якой мы цяпер жывем, сюррэалістычная.

 

Каліценя: Насамрэч пры выдачы пракатнага пасведчання чыноўнікі павінны былі ўжо паглядзець фільм, адпаведна, рашэнне ў іх ёсць. А пераглядаюць цяпер, каб не ўляпацца ў палітычную сітуацыю, да чаго яны, вядома ж, не гатовыя незалежна ад таго, што там адбываецца ў суседняй краіне.

 

Калі вы не можаце знайсці сябе ў вялікай сістэме Галівуда, вы заўсёды сябе знойдзеце ў сістэме незалежнага кіно

 

Каліценя: На Захадзе ў кіно існуюць такія паняцці, як паліткарэктнасць. Ёсць тэмы, якія ты можаш так зняць, што цябе нідзе не пакажуць. Але ў чым заключаецца выклік сучаснага дня? Павестка забароненага нават па змаўчанні кожны дзень пераглядаецца. Тая частка хайпа, якую мы бачым, падтрымліваецца ў якасці паліва фантомнымі болямі аб згубленым чымсьці сьвятым. Людзям хочацца мець святое. У крайнім выпадку, яны яго сабе прыдумляюць. Фільм будзе прагледжаны дзякуючы вою ад болю, што медыя-свет наступае, што няма нічога святога, што можна над усім смяяцца.

 

Сукманаў: На Захадзе няма забаронаў! Ёсць сістэма вялікіх студый, дзе існуюць пэўныя правілы, у тым ліку і паліткарэктнасці. Але заўсёды ёсць альтэрнатыва. Гэта значыць, калі вы не можаце знайсці сябе ў вялікай сістэме Галівуда, вы заўсёды сябе знойдзеце ў сістэме незалежнага кіно. І ніхто не будзе ставіць нам ніякіх перашкод, за выключэннем якіх-небудзь хрысціянскіх маці або іншых грамадскіх арганізацый, якія не ўплываюць глабальна на лёс твораў. У Амерыцы выйшла кніга пра 150 фільмаў, падвергнутых цэнзурным ганенням. І калі яе вывучыць, можна зразумець, што ўсе гэтыя судовыя працэсы мелі пазітыўны вынік. Гэта значыць, тое, што забараняў штат Агаё, у штаце Місісіпі было дазволена.

 

Абмежаванні ўплываюць на маладых мастакоў

 

Сукманаў: Тая ступень свабоды, якой валодае мастак на Захадзе, адчуваецца ўжо ва щніверсітэцкіх працах. Ніякіх табу! Яны могуць здымаць усё, што заўгодна. Не было б такога рэжысёра, як Квенцін Таранціна, калі б не было той самай свабоды, якая панавала ў саміх індустрыях. У нас усё існуе ў абмежаваннях. Гэтыя абмежаванні ўплываюць на маладых мастакоў. Іх яшчэ ніхто за руку не трымае, а яны ўжо спрабуюць адступаць ад саміх сябе і маляваць свет у занадта ружовых танах, альбо спрабуюць наогул пазбягаць вастрыні.

 

Каліценя: Выпадак са "Смерцю Сталіна" — індыкатыўны. Калі Мінкульт і ў палітыку не ўлезе, і фільм не забароніць — я здыму капялюш. Ці зробіць па-салдафонску.

 

Сукманаў: На месцы дзяржструктур я, наадварот, працаваў бы з такімі карцінамі, як "Смерць Сталіна". Падключаў бы мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў для таго, каб гэтыя паказы былі небескарысна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі