Джэкі Чану споўнілася 70 гадоў

Джэкі Чан

Джэкі Чан / Getty Images

Сёмага красавіка свой юбілей святкуе Джэкі Чан. Ганконскі акцёр і каскадзёр лічыцца адным з самых папулярных герояў баевікоў у свеце. Ён вядомы сваім акрабатычным баявым стылем, камедыйным дарам, а таксама выкарыстаннем разнастайных "падручных сродкаў" у баях.

Пачынаючы з 1962 года, акцёр зняўся ў 114 фільмах і атрымаў ганаровую прэмію "Оскар" за ўклад у кінамастацтва.

Акрамя працы ў кіно, Джэкі Чан пабудаваў сваю музычную кар'еру. Яго альбомы з песнямі, якія ён выконвае ў шматлікіх сваіх фільмах, выходзяць з 80-х гадоў. А яшчэ ён зьяўляецца амбасадарам добрай волі ЮНІСЭФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі