Лёгкаатлетка Аліна Талай: Колер нашага сцяга — бел-чырвона-белы

У інтэрв'ю газеце "Прессбол" спартоўка заявіла: "Вядома, я вырасла пад чырвона-зялёным сцягам, і мне падабаецца, калі ён ўздымаецца ў мой гонар. Але ўсё-ткі давайце не будзем падманваць адзін аднаго: наш колер — бела-чырвона-белы".



Талай кажа, што яе атачэнне складаюць людзі, якія мараць пра сапраўднае нацыянальнае адраджэнне Беларусі.



Хаця само інтэрв'ю спартоўка давала па-руску, але выказалася ў патрымку беларускай мовы. "Апошні раз размаўляла па-беларуску ў школе, цяпер у мяне такой практыкі няма. Але, не схаваю, жадалася б яе мець. Гэта ўсё-ткі родная мова", — кажа дзяўчына.



Нагадаем, што на нядаўняй Універсіядзе ў расійскай Казані Талай заняла другое месца ў дыстанцыі 100 м. На леташнім чэмпіянаце Еўропы ў Хельсінкі на гэтай жа дыстанцыі яна таксама паказала другі вынік.



Дарэчы, раней пра свае сімпатыі да бел-чырвона-белага сцяга выказалася плыўчыха Аляксандра Герасіменя.



Фота — svajksta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі