Вы тут

Лявон Вольскі выклаў новы альбом "Гравітацыя" ў інтэрнэт

Вокладка альбома "Гравітацыя"

Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт свой новы альбом "Гравітацыя". Прэзентацыя альбома прызначаная на 2 сакавіка, паведаміў музыка. 

Грошы на яго музыка збіраў праз краўдфандынг. Усім, хто падтрымаў гэтую кампанію, Вольскі падзякаваў. 

Цяпер кампазіцыі альбома можна паслухаць на Soundcloud, iTunes і іншых лічбавых сервісах.

"Канцэпцыя альбома — гісторыя чалавечага жыцця, ад нараджэння і да скону, з прывязкай да пэўнай тэрыторыі. Спачатку юнацкі максімалізм, мары, летуценні, першае каханне, за імі пераход у дарослы час, калі шмат што не спраўдзілася, ды яшчэ сістэма ўрываецца ў тваё жыццё і бязбожна яго рэдагуе. А пасля ўжо сталасць, калі сыходзяць сябры і людзі вакол і трэба падводзіць вынікі. Шмат у чым невясёлыя", — патлумачыў Вольскі канцэпцыю новага альбома.

У бліжэйшыя выходныя музыка правядзе сустрэчу для фундатараў з акустычным канцэртам (трэба было замовіць адпаведны лот).