"Ляпіс Трубяцкой" прадстаўляюць новую песню і аб'яўляюць конкурс!

Трэк, які прысвечаны “складанай і далікатнай тэме” рэлігіі і веры, можна паслухаць на старонках www.lyapis.com і www.budzma.org.

Па словах Сяргея Міхалка, для песні ён адмыслова выбраў просты троххвілінны поп-фармат, дзе амаль у духу дзіцячых лічылак гаворыць пра сваё ўяўленне пра Сусвет.

“Я ўпэўнены, - кажа Міхалок - што кожны народ і кожны чалавек нясе ў сабе часцінку нейкай сакральнай ісціны, усё роўна, адукаваны гэта чалавек ці непісьменны, злы ці добры, прэзідэнт або шахцёр, рэлігійны дзеяч або атэіст. І толькі прыслухоўваючыся адно да аднаго, толькі разам, у салідарнасці, сяброўстве і ўзаемнай павазе мы можам паспрабаваць хаця б на крок наблізіцца да боскай задумы. Гэта вельмі сур'ёзная рэч, і я ў гэта веру”.

Разам з кампаніяй “Будзьма” гурт “Ляпіс Трубяцкой” ладзіць конкурс, пераможца якога бясплатна трапіць на канцэрт-прэзентацыю новага альбома гурта “Весёлые картинки”.

Умовы конкурсу:


Паслухайце новую песню гурта "Ляпіс Трубяцкой" "Я веру" і стварыце візуальны прадукт па яе матывах (гэта можа быць відэа, фота, анімацыя, графіка, жывапіс, калаж, дэматыватар – усё, што падыходзіць для рэтрансляцыі з манітора ці экрана).

Сябрамі журы, у якое ўвойдуць прадстаўнікі гурта "Ляпіс Трубяцкой" і каманды "Будзьма разам!", у першую чаргу будзе ацэньвацца творчая ідэя кожнай працы. 10 фіналістаў конкурсу атрымаюць падарункі з аўтографамі ад гурта "Ляпіс Трубяцкой", а таксама па два білеты на любы з канцэртаў туру "Вясёлыя карцінкі" (гл. графік ніжэй). Найлепшыя працы або іх фрагменты будуць выкарыстаныя ў відэаінсталяцыі падчас туру.

Ну а галоўным прызам конкурсу будзе паездка на прэзентацыю альбома "Веселые картинки" ў Маскву, Санкт-Пецярбург ці Мінск! Пераможцу будзе аплачаная дарога туды і назад з любога пункту СНД, пражыванне ў Маскве, Піцеры ці Мінску, а таксама ўручаны VIP-білет на канцэрт "Ляпісаў".
 
Працы прымаюцца да 25 лютага па адрасе: [email protected] з паметкай "Будзь свабодным!". (Просьба ўказваць сваё імя або псеўданім, узрост, паштовы адрас і нумар мабільнага тэлефона).

Аб'ём дасланага файла не павінен перавышаць 25 Мб.

ТУР "ВЕСЁЛЫЕ КАРТИНКИ"

10 лютага – Ліда, Беларусь. "РДК"
11 лютага – Гродна, Беларусь. "Парламент"
12 лютага – Брэст, Беларусь. "ДК прафсаюзаў"
13 лютага – Віцебск, Беларусь. "Энергія"
16 лютага – Баранавічы, Беларусь. "ГДК"
18 лютага – Кіеў, Украіна. "Бинго"
19 лютага – Сімферопаль, Украіна. "Витамин"
20 лютага – Адэса, Украіна. "Сады победы"
22 лютага – Днепрапятроўск, Украіна. "Тайм-аут"
23 лютага – Луганск, Украіна. "Colosseum"
25 лютага – Запарожжа, Украіна. "ZimaProject"
26 лютага – Данецк, Украіна. "Liverpool"
27 лютага – Харкаў, Украіна. "Жара"
28 лютага – Нікалаеў, Украіна. "Иллюзионъ"
4 сакавіка – Магілёў, Беларусь. "Ліга"
5 сакавіка – Масква, Расія. "Олимпийский". Фестываль "Чартова Дюжина"
6 сакавіка – Санкт-Пецярбург, Расія. "Юбилейный". Фестываль "Чартова Дюжина"
7 сакавіка – Яраслаўль, Расія. "Авангард"
8 сакавіка – Цвер, Расія. "От заката до рассвета"
11 сакавіка – Масква, Расія. "A2"
13 сакавіка – Гомель, Беларусь. Лёгкаатлетычны манеж "Дынама"
18 сакавіка – Санкт-Пецярбург, Расія. "ГлавCLUB"
30 сакавіка – Варшава, Польшча. "Stodola"
1 красавіка – Мінск, Беларусь. "Рэактар"
2 красавіка – Мінск, Беларусь. "Рэактар"

Нагадаем, рэліз “Весёлых картинок” запланаваны на 11 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі