“Ляпис Трубецкой” адмовіўся ад радыёфармату

Беларускі гурт "Ляпис Трубецкой" амаль скончыў працу над сваім новым альбомам, які атрымаў назву "Харэ".
Яго інструментальная частка ўжо гатовая, засталося толькі запісаць вакальныя партыі Сергея Міхалка для дзвюх-трох песен.

Запіс дыску ажыцяўляецца на кіеўскай студыі "211" пад кіраўніцтвам саўндпрадзюсара Віталя Целезіна, вядомага па супрацоўніцтву з гуртамі "Океан Ельзи" і "Братья Грим".

Па словах Міхалка, яны "адразу сказалі Віталю, што ў іх няма задачы адпавядаць радыёфармату. На што той адрэагаваў шчырай радасцю”.

Таму смела можна сказаць, што работа з адным з топавых студыйшчыкаў постсавецкай прасторы "папсовасці" "Ляпісам" не дадала.

Новая кружэлка "Ляпісаў", як чакаецца, будзе выдадзеная ў сакавіку-красавіку. Нагадаю, што "Харэ" стане першым "нумарным" рэлізам гурта з альбома "Залатыя яйкі”, які выйшаў у 2004 годзе.

Від'fкліп на тытульную песню дыска ўжо трапіў ў айчынны тэлевізійны эфір.