Вы тут

Ля Бараўлянаў сутыкнуліся Land Rover і Skoda, загінула адна з пасажырак

@pressmvd

Ля Бараўлянаў на трасе М3 адбылася сур’ёзная аварыя. Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, каля 12:00 на 11-км дарогі сутыкнуліся Land Rover на расійскіх нумарах і пад кіраваннем расіяніна і Skoda пад кіраваннем 19-гадовай беларускі.

У абедзвюх машынах было па 4 чалавека, у тым ліку дзеці. Загінула пасажырка “Шкоды”, якая была на пярэднім сядзенні — у яе бок трапіў удар ад сутыкнення. Усе астатнія ўдзельнікі аварыі шпіталізаваныя.

Папярэдне высветлілі, што “Шкода” ішла ў кірунку Мінска, але ў пэўны момант заскочыла за раздзяляльную паласу і там сутыкнулася з пазадарожнікам. Іншыя дэталі здарэння вызначаюцца.