Лукашэнка заявіў, што міністры будуць вывозіць на палі гной (відэа)

Лукашэнка заявіў, што міністры будуць вывозіць на палі гной (відэа)

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт таго, чым мусіць займацца беларускі ўрад. У чацвер ён сустрэўся з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным, які раней кіраваў апаратам Саўміна. Лукашэнка падкрэсліў, што ўрад мусіць займацца не толькі стратэгічнымі пытаннямі (займацца стратэгіяй — прэрагатыва не ўрада, а прэзідэнта, сказаў ён), але і паўсядзённымі.

"Я магу сказаць па-народнаму, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Урад у нас заўсёды займаўся і рэальным сектарам эканомікі, і іншымі пытаннямі. Таму давядзецца рабіць усё: і гной вывозіць на палі, і сеяць, і прыбіраць, і каля станка стаяць, і тэхналогіямі займацца. У адваротным выпадку, у Беларусі ўрад, які будзе сядзець у канторы і выпрацоўваць нейкую стратэгію, не разумеючы што адбываецца ўнізе, — такі ўрад не патрэбны".

Згадку пра гной прэс-служба кіраўніка дзяржавы прыбрала, а вось у сюжэце тэлеканала АНТ яна засталася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі