Лукашэнка запэўнівае, што каля ўкраінскай мяжы войскі не збіраюцца

17 сакавіка ён вывучаў сітуацыю на памежнай заставе "Горск" у Чарнігаўскай вобласці на мяжы з Расіяй і Беларуссю. Паездка была выкліканая напружаным становішчам на мяжы ў сувязі з спробамі расійскіх экстрэмістаў трапіць на тэрыторыю Украіны і пагрозай ваеннага ўварвання з боку Расіі, перадае БелаПАН.



Клічко паведаміў, што па дарозе на заставу гаварыў па тэлефоне з амбасадарам Беларусі ў Кіеве Валянцінам Вялічкам. Той па просьбе Аляксандра Лукашэнкі перадаў, што ніякага збору войскаў з боку Беларусі на мяжы няма. Па словах Вялічкі, Аляксандр Лукашэнка гарантаваў недатыкальнасць украінска-беларускай мяжы.



Раней Украіна ўвяла ўзмоцненую ахову мяжы з Расіяй, Беларуссю і самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай.



Нагадаем, што 12 сакавіка Лукашэнка прапанаваў Расіі размясціць у Беларусі дадаткова да 15 ваенных самалётаў у сувязі з павелічэннем актыўнасці NATO ў Польшчы і Літве. Некаторыя назіральнікі расцанілі гэта як падтрымку Масквы ў канфлікце з Украінай.



Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі