Лукашэнка заклікае чыноўнікаў думаць і радуецца, што ў іх няма істэрыі

Лукашэнка заклікае чыноўнікаў думаць і радуецца, што ў іх няма істэрыі

Заходнія "санкцыі не працуюць", але ў Палацы Незалежнасці ў Мінску 16 снежня праводзіцца чарговая нарада, якая ім і контрсанкцыям прысвечана. Галоўны пасыл Аляксандра Лукашэнкі — усе сілы кінуць на мінімізацыю ўплыву санкцый, каб з-за іх з рынку не зніклі тавары і не пачаўся рост цэн. І ён чакае прапаноў, заклікае прысутных "думаць", кажа пра неабходнасць мабілізацыі ў тым ліку і "інтэлектуальных рэсурсаў" (відавочна, што адных сілавікоў недастаткова). А яшчэ яго радуе, што ў цяперашняй сітуацыі ва ўрадзе і Нацбанку няма... істэрыі. Лукашэнка заклапочаны тым, ці будзе дзяржаўны арганізм працаваць "маналітна" і без збояў. "Не разумею, чаго вы чакаеце ад мяне?", — у нейкі момант не вытрымаў ён, абураны пасіўнасцю чыноўнікаў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "санкцыйныя гульні" не павінны паўплываць на будучыя "унутрыпалітычныя падзеі" (маецца на ўвазе анансаваны рэферэндум). Ён заклікае не дапускаць памылак і недакладных крокаў у контрсанкцыях. Пераконваў беларусаў, што яны ўводзяцца не як "дробязная помста" і згадаў, што не адмаўляецца ад дыялогу, але без ультыматумаў.

Некаторыя заявы Лукашэнкі супярэчлівыя. Ён то кажа, што вайны няма і беларусы не хочуць "ваяваць", то заяўляе, што "ідзе вайна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі