Лукашэнка выказаўся яшчэ пра адну гіганцкую дзяржаву

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску са спікерам Народнай палаты парламента Індыі Мейрай Кумар.


Кіраўнік Беларусі адзначыў, што паміж краінамі няма ніякіх праблемаў у палітычных дачыненнях ды прапанаваў актывізаваць гандлёва-эканамічныя адносіны. Лукашэнка выказаў спадзяванні, што восенню сёлета Беларусь наведае прэзідэнт Індыі.


"Індыя — гіганцкая, багацейшая, вядучая краіна свету, і нам вельмі важныя адносіны з Індыяй", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".

Нагадаем, у пятніцу падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам В'етнама Нгуен Тан Зунгам Лукашэнка назваў "гіганцкай" і гэтую краіну.
 

Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы гаварыў па-в'етнамску (відэа)

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі