Вы тут

Лукашэнка — ураду: не трэба баяцца Захаду, трэба ім паказваць зубы!

Юрый Назараў і Пётр Пархомчык у Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду рыхтаваць сіметрычны адказ на "бандыцкія" санкцыі, паведамляе БЕЛТА. Пад іх у снежні 2020-га трапілі некалькі беларускіх прадпрыемстваў: "Белтэхэкспарт", які гандлюе зброяй, будаўнічая кампанія "Дана Холдынгз", Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, ІТ-кампанія "Сінезіс", абароннае прадпрыемства "Агат", 140-ы рамонтны завод і МЗКЦ. Відаць, санкцыі балючыя, бо Лукашэнка адрэагаваў на іх вельмі эмацыйна. Адбылося гэта 12 студзеня падчас яго сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым і міністрам прамысловасці Пятром Пархомчыкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.