Лукашэнка — у Віцебску: я вас усіх у турму адпраўлю!
22 лістапада на нарадзе ў Віцебску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўваецца прапанова аб стварэнні супербуйнога холдынгу для выпраўлення сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Дыскусія была такая гарачая, што ў нейкі момант кіраўнік дзяржавы нават устаў, інфармуе ў Telegram "Пул Першага".
"Трэба ўзважваць гэтыя прычыны, розныя, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Калі вы гэта робіце дзеля глытка свежага паветра, калі вы дзеля гэтага робіце, то праз год гэтага паветра не будзе. І не дай Бог у вас будзе гэты прэзідэнт, і ў вас ужо паветра не будзе, я вас усіх у турму адпраўлю!".
Аляксандр Лукашэнка заклікаў прысутных гаварыць праўду пра праблемы. Сам жа ён заявіў, што бачыць, у чым праблема мясцовых кіраўнікоў: "Вы безгаспадарча, бязладна працуеце. Агідна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.