Лукашэнка ў пятніцу наведае Маскву, дзе сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам

10 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца ў Маскве з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Сустрэча запланавана ў патрыяршай рэзідэнцыі Свята-Данілава манастыра, перадае БелаПАН.

У прэс-службе прэзідэнта гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць.

Вядома, што кіраўнік дзяржавы вернецца ў суботу, калі ў Беларусі будзе праходзіць суботнік. Але пакуль невядома, дзе менавіта будзе працаваць Аляксандр Лукашэнка.

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Прэс-служба: “Павінен будзе абавязкова, але гэта мы даведаемся толькі заўтра. Штогод Аляксандр Рыгоравіч прымае ўдзел у суботніку. Значыць, у суботу ён абавязкова недзе будзе працаваць”.

Нагадаем, што менавіта на суботніку Аляксандр Лукашэнка ўпершыню з'явіўся з сваім малодшым сынам Колем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі