Лукашэнка ў чацвер правёў кадравыя прызначэнні
![Лукашэнка ў чацвер правёў кадравыя прызначэнні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pryzna4enni-0303.jpg.webp?itok=9yHhIGXN)
Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка прыняў шэраг кадравых рашэнняў. У прыватнасці, ён прызначыў Ганну Рабаву намесніцай міністру сувязі і інфарматызацыі, Андрэя Шастакова — намеснікам міністра замежных спраў, Аляксея Аўраменку — першым намеснікам мінсітра транспарту і камунікацыяў, Аляксея Ляхновіча — намеснікам міністра транспарту і камунікацыяў, Ігара Шылава — першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.
Таксама Андрэй Зяневіч быў прызначаны рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, Ігар Войтаў — рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Таксама былі прызначаныя шэраг старшыняў райвыканкамаў і раённых адміністрацыяў у Мінску і Брэсце ды інш.