Лукашэнка: Мяне крытыкуюць — хакей, хакей. Сёння — футбол! (відэа)

У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "адкрываем футбольны стадыён", бо "мяне ўвесь час крытыкуюць — хакей, хакей. Сёння — футбол!". Ён прызнаўся, што арэну маглі адкрыць яшчэ ў лістападзе 2013-га, але тады яму стала яе шкада: "Падумаў, калі мы патопчам газон, то давядзецца наноў усё перарабляць".



"Гэты комплекс адпавядае самым высокім стандартам, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Прессбол". — Ён можа прымаць матчы высокіх стадый Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Больш БАТЭ не давядзецца бадзяцца па чужых стадыёнах, калі клуб будзе добра выступаць на еўраарэне".



Нагадаем, а 19-й гадзіне на "Барысаў-Арэне" пачнецца фінальны матч Кубка Беларусі паміж гродзенскім "Нёманам" і салігорскім "Шахцёрам".
 

Перад прыездам Лукашэнкі каля "Барысаў-Арэны" біліся фанаты (фота)
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі