Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным 25 снежня

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным 25 снежня

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным 25 снежня ў Маскве. Дату назваў беларускі кіраўнік у канцы сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ. Паводле яго слоў, гэта прапанова Пуціна. Пазней ТАСС дату пацвердзіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

6 снежня ў Санкт-Пецярбургу па выніках самітаў Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД Лукашэнка заявіў, што на наступным тыдні ён сустрэнецца з Пуціным і яны расставяць "усе кропкі над "і" у пытаннях кампенсацыі Беларусі за "падатковы манеўр" у нафтавай сферы ў Расіі, у цане за газ. Аднак на гэтым тыдні і на будучым сустрэчы не будзе, яе прызначылі на каталіцкія Каляды.

На сённяшняй сустрэчы Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што праблемныя пытанні падчас сустрэчы з Пуціным удасца вырашыць: "У бліжэйшы час мы разам з расійскім калегам пастараемся іх вырашыць. Так што інфармацыйныя нагоды вам яшчэ будуць забяспечаны".

"Самае галоўнае пытанне — гэта пытанне эканамічнае, якое мы павінны вырашаць, гэта пытанне падатковага манеўру, каб не было так, што Лукашэнка "здаў", як у нас некаторыя апазіцыянеры завылі, …Беларусь за бочку нафты", сказаў Лукашэнка.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 14.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі