Лукашэнка расказаў Пуціну пра тэрор: вы павінны разумець, што мы не можам інакш

Лукашэнка расказаў Пуціну пра тэрор: вы павінны разумець, што мы не можам інакш

13 ліпеня падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка расказаў яму, што "праціўнікі ўлады ў Беларусі ўжо перайшлі да... індывідуальнага тэрору". "І кожныя суткі ёсць развіццё, — гаварыў ён. — Індывідуальны тэрор супраць тых людзей, якія казалі адкрыта, тых, якія выступалі за дзяржаву... Спрабуюць націснуць, запалохаць". Лукашэнка відавочна меў на ўвазе агучаную раней на дзяржаўных тэлеканалах інфармацыю пра Рыгора Азаронка і Алега Гайдукевіча. Ён паабяцаў Пуціну, што "ўсіх іх вылічым... і знойдзем, прыцягнем да адказнасці, прытым у сур'ёзнай форме".

Далей Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра НДА і "так званыя заходнія СМІ", па якіх "вельмі актыўна пачалі весці працу". "Якія тут дэмакратыю нам дарылі, а фактычна ўкаранялі, — эмацыйна ён інфармаваў прэзідэнта РФ. — І не дэмакратыю, а вось гэты вось тэрор".

"Вы павінны разумець, што мы проста не можам інакш, — раптам заявіў Лукашэнка. — Чым яны займаліся, зразумела. Яны фінансаваліся звонку!"

Паводле яго слоў, спачатку ўлады думалі: "Ну, ладна, гэта ж дэмакратыя, давайце будзем размаўляць, супрацоўнічаць" — і "атрымалі адпаведныя вынікі". Аляксандр Лукашэнка сказаў, што "тэрор гэты і іншае... не катастрофа". "Мы справімся", — паабяцаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі